Стваральнікі інтэрнэт-плятформы «Голас» выступілі з ініцыятывай падлічыць колькасьць пратэстоўцаў у Беларусі пры дапамозе рэсурсаў Viber і Telegram.
«Каб пратэстоўца палічылі, яму трэба ўстанавіць чат-бот „Галасу“ у Viber або Telegram. У дзень прагулкі даслаць боту каманду: #ягуляю. Гэта можна зрабіць да і падчас мітынгу ці пасьля яго — калі раптам узьнікнуць цяжкасьці з інтэрнэтам», — прапанаваў адзін са стваральнікаў плятформы Павал Лібер.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адзін з стваральнікаў плятформы «Голас» Павел Лібер: маштабы фальсыфікацыяў абсалютна драматычныяКаманда будзе дзейнічаць суткі. Падлікі арганізатары будуць праводзіць па нядзелях, а таксама ў іншыя дні, пра якія будзе паведамляцца асобна.
Плятформу забясьпечаць спэцыяльным лічыльнікам, на якім у рэжыме рэальнага часу будзе адлюстроўвацца колькасьць тых, хто прагаласаваў, паабяцалі распрацоўнікі.