Сьвятлана Ціханоўская ў жывым эфіры адказала на пытаньні беларусаў. Падчас трансьляцыі яна зьняпраўдзіла чуткі, што пасьля анонсу аб стварэньні партыі Віктара Бабарыкі ў шэрагах аб’яднанага штабу і Каардынацыйнай рады адбыўся раскол.
Напрыканцы трансьляцыі да эфіру далучыліся Марыя Калесьнікава і Вераніка Цапкала, які пацьвердзілі словы Ціханоўскай.
«Мы разам, як разам і ўвесь беларускі народ», — сказала Ціханоўская.