Каардынацыйная рада зьвярнулася ў Сьледчы камітэт з прапановай правесьці сустрэчу, каб абмеркаваць узбуджэньне крымінальных спраў па фактах гвалту.
Сьледчы камітэт адказаў, што зварот Каардынацыйнай рады далучылі да крымінальнай справы супраць самой рады, абмеркаваньне з прадстаўнікамі рады чаго-кольвек «немэтазгоднае».
Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар рады.
Палкоўнік юстыцыі Васілюк у адказе напісаў:
«На даручэньне кіраўніцтва Сьледчага камітэту паведамляю, што ваш электронны зварот ад імя сябраў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады далучаны да матэрыялаў крымінальнай справы, пачатай 19.08.2020 Генэральным пракурорам Рэспублікі Беларусь паводле прыкметаў злачынства, прадугледжанага артыкулам 361 часткай 3 КК. Адным з кірункаў расьсьледаваньня ў згаданай справе ёсьць дзейнасьць Каардынацыйнай рады.
З улікам усталяваных да цяперашняга часу ў справе акалічнасьцяў, абмеркаваньне адказнымі асобамі Сьледчага камітэту з Каардынацыйнай радай у любым фармаце пытаньняў аб пачынаньні крымінальных справаў як па ўказаных у звароце фактах, так і па любых іншых не грунтуецца на законе і ёсьць немэтазгодным».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнка больш не прадстаўляе Беларусь». Прамова Сьвятланы Ціханоўскай на пасяджэньні Рады бясьпекі ААН ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Марыя Калесьнікава: рэакцыя грамадзтва на інаўгурацыю Лукашэнкі можа быць непрадказальнай