АМАП у балаклавах затрымлівае студэнтаў у цэнтры Менску. ВІДЭА

Выкладчыкі выйшлі падтрымаць студэнтаў каля МДЛУ. 5 верасьня 2020 году.

У сеціве зьявілася відэа з вуліцы Карла Маркса ў Менску, дзе йшла калёна студэнтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыі салідарнасьці.

Амапаўцы ў масках хапаюць студэнтаў — дзяўчат і хлопцаў — і цягнуць у мікрааўтобус. Аўтарка відэа абураецца і голасна патрабуе не чапаць дзяцей. Але АМАП на гэта не зьвяртае ўвагі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску студэнцкая акцыя пратэсту пачалася з затрыманьняў