Выканаўца абавязкаў міністра аховы здароўя Беларусі Дзьмітрый Піневіч і міністар аховы здароўя Расеі Міхаіл Мурашка дамовіліся аб правядзеньні ў Беларусі клінічных выпрабаваньняў расейскай вакцыны ад каранавірусу, а ў далейшым — дасьледаваньняў у некалькіх лячэбных установах.
Гэта, на думку спэцыялістаў, дазволіць скараціць тэрміны збору неабходнай інфармацыі для рэгістрацыі вакцыны, паведамляе Telegram-канал Міністэрства аховы здароўя.
Міністэрствы аховы здароўя супрацоўнічаюць у арганізацыі ў Беларусі клінічных выпрабаваньняў і дзяржаўнай рэгістрацыі расейскай вакцыны Гам-КОВИД-Вак для прафіляктыкі каранавіруснай інфэкцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўчанка прапанаваў Мішусьціну «прадметна абмеркаваць далейшае разьвіцьцё „саюзнай дзяржавы“»