Уласьніку галерэі «Ў» і рэклямнага агенцтва Vondel / Hepta Аляксандру Васілевічу і ягонай жонцы, уласьніцы агенцтва Red Graphic Надзеі Зелянковай, прадʼявілі абвінавачаньне ў крымінальным злачынстве. Зелянкова цяпер на сёмым месяцы цяжарнасьці.
У чым абвінавачваюць сужэнцаў, невядома, адвакатка Алена Дзеніс дала падпіску аб неразгалошваньні. Васілевіч будзе пад вартай.
Аляксандра Васілевіча арыштавалі 27 жніўня. Надзея Зелянкова на волі.