Увечары 4 жніўня зь менскага ізалятара ў завулку Акрэсьціна ў Менску выпусьцілі затрыманых 1 верасьня журналістаў. 4 жніўня журналістам прысудзілі трое сутак арышту.
Журналіст БелаПАН Андрэй Шаўлюга сустрэў на Акрэсьціна вядоўцаў Дзяніса Дудзінскага і Дзьмітрыя Кахно. Кажа, што настрой у іх добры, ежы хапае.
Андрэй Шаўлюга (БелаПАН) кажа, што падчас арышту ставіліся нармальна. У РУУСе было печыва і гарбата, для таго каб спаць, ссоўвалі крэслы.
«Пасьля першага суду была дапрацоўка справы, мы думалі, што адпусьцяць. Але праз гадзіну нас адвезьлі на Акрэсьціна, трэцяга верасьня цэлы дзень чакалі суду. Сьведкі, якія былі ад АМАП, маглі ня быць тымі, кім прадстаўляліся», — кажа Шаўлюга.
4 верасьня суд Кастрычніцкага раёну Менску прысудзіў па трое сутак арышту шасьці журналістам недзяржаўных СМІ, затрыманым падчас асьвятленьня студэнцкага шэсьця 1 верасьня, за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Сьведкамі ў працэсах выступалі байцы АМАП, якія былі на акцыі ў цывільным адзеньні, яны выступалі ў судзе ў балаклавах, іх імёны былі засакрэчаныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Па 3 сутак арышту. Суд вынес выракі журналістам, якіх вінавацілі ў «каардынацыі пратэсту». Сьведчылі байцы АМАП у балаклавах