Пра гэта Свабодзе паведаміў дэкан перакладчыцкага факультэта МДЛУ Аляксандар Паніматка.
Паніматка распавёў, што ён асабіста разам з прарэктарам па вучэбна-выхаваўчай працы Ўладзімерам Пашкевічам езьдзілі ў Партызанскае РУУС Менска і прывезьлі пяцёра затрыманых раней студэнтаў ва ўнівэрсытэт.
Яны знаходзяцца цяпер у рэктара Натальлі Баранавай. Студэнты казалі, што на іх ў пастарунку былі складзеныя пратаколы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Лінгвістычным унівэрсытэце студэнтаў затрымалі пасьля выкананьня «Марсэльезы». Адміністрацыя: гэта ня мы выклікалі сілавікоў