Латушка наведаў месца спачыну Каліноўскага ў Вільні. ФОТА

Павал Латушка каля пахаваньня Кастуся Каліноўскага

Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Павал Латушка 4 верасьня наведаў месца спачыну Кастуся Каліноўскага і яго паўстанцаў на могілках Росы ў Вільні.

«Кожны зь беларусаў мае права ганарыцца сваёй гісторыяй і сваім мінулым, ганарыцца і сёньняшнім днём, бо мы, беларусы, прагнем свабоды, прагнем незалежнасьці, прагнем таго, каб, як сказаў наш клясык, „людзьмі звацца“. Мы павінны ведаць і памятаць, што старадаўняй літоўскай Пагоні не спыніць, не разьбіць, не стрымаць», — сказаў Латушка.

У лістападзе 2019 году ў Вільні зладзілі афіцыйную цырымонію пахаваньня Каліноўскага і яго паўстанцаў на могілках Росы.