«Белінвэстбанк», які знаходзіцца ва ўласнасьці дзяржавы, папоўніў пералік установаў, якія раней заявілі пра спыненьне крэдытаваньня насельніцтва.
Банк паведамляе, што часова прыпыняе прыём заявак фізычных асобаў на выдачу крэдытаў на спажывецкія патрэбы. Ён таксама ўводзіць мараторый на выдачу насельніцтву крэдытаў для куплі новых і ўжываных аўтамабіляў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусбанк» спыніў выдачу новых крэдытаў на куплю кватэр і машынІншыя беларускія банкі яшчэ раней сталі масава згортваць праграмы крэдытаваньня. Ад 1 верасьня «Беларусбанк» прыпыніў выдачу жыльлёвых крэдытаў і адначасова з 5 да 15 дзён павялічыў тэрмін разгляду заявак на выдачу спажывецкіх крэдытаў.
Таксама ў гэтым пераліку «Тэхнабанк», «БНБ-Банк», «Франсабанк» і тры банкі з расейскім капіталам — «БПС-Сбербанк», «Банк БелВЭБ», «Альфа-Банк».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Скончыліся грошы? Банкі прыпыняюць выдачу крэдытаўНа фоне аслабленьня курсу рубля і ўзмацненьня дэвальвацыйных чаканьняў адзначаецца падвышаны попыт насельніцтва на рублёвыя крэдыты. Таму, як кажуць экспэрты, у сувязі з дэфіцытам рублёвай ліквіднасьці банкі вымушаныя рэагаваць на сытуацыю абмежаваньнем ці згортваньнем пазыкаў.