Галоўчанка прапанаваў Мішусьціну «прадметна абмеркаваць далейшае разьвіцьцё „саюзнай дзяржавы“»

Раман Галоўчанка

Прэм’ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка прапанаваў прадметна абмеркаваць пытаньні далейшага разьвіцця „саюзнай дзяржавы“​ на плянаваным паседжаньні савету міністраў гэтага ўтварэньня, інфармуе БелТА.

26-ы дзень пратэстаў. Лукашэнка замяніў сілавікоў. Студэнты пагражаюць страйкам. Суды над тэлевядоўцамі і журналістамі

«Выказваем надзею, што мы канструктыўна абмяркуем усё кола наяўных пытаньняў, а замацаваць дасягнутыя дамоўленасьці прапаную на чарговым пасяджэньні савету міністраў „саюзнай дзяржавы“, дзе мы, я спадзяюся, прадметна пагаворым і пра далейшае разьвіцьцё гэтага інтэграцыйнага аб’яднаньня», — сказаў Галоўчанка на сустрэчы з дэлегацыяй Расеі на чале з прэм’ер-міністрам Міхаілам Мішусьціным.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка падзякаваў Расеі, якая «падключылася ў цяжкую хвіліну і дапамагла «сур’ёзна стабілізавацца»

Раней сёньня адбылася сустрэча Мішусьціна з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Пасьля Мішусьцін паведаміў, што бакі дасягнулі згоды ў пытаньні цэнаў на расейскія энэрганосьбіты для Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мішусьцін: Расея і Беларусь дасягнулі дамоўленасьцяў у аплаце энэрганосьбітаў