Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампэо запатрабаваў неадкладна спыніць гвалт у дачыненьні да пратэстоўцаў і вызваліць усіх затрыманых, у тым ліку грамадзяніна Злучаных Штатаў Амэрыкі Віталя Шклярава.
Пра гэта гаворыцца на сайце Дзярждэпартамэнту ЗША.
Пампэо заявіў, што ЗША ўважліва сочаць за сытуацыяй у Беларусі: «Беларусы заслугоўваюць права выбіраць сваіх лідэраў шляхам сапраўды свабодных і справядлівых выбараў».
Дзяржсакратар паведаміў, што ЗША цесна каардынуюць свае дзеяньні з эўрапейскімі партнэрамі і разам разглядаюць сур’ёзныя адрасныя санкцыі супраць усіх, хто мае дачыненьне да парушэньняў правоў чалавека і рэпрэсій у Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША разгледзяць санкцыі супраць усіх, хто мае дачыненьне да парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, — Пампэо ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Намесьнік дзяржаўнага сакратара ЗША: Нашы асноўныя патрабаваньні — неадкладна вызваліць затрыманых і спыніць гвалт супраць пратэстоўцаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы прызналі паліттэхноляга Шклярава палітвязьнем. Усяго іх ужо 26