Экс-прэм'ер Італіі Бэрлюсконі заразіўся каранавірусам

Сыльвіё Бэрлюсконі

Былы прэмʼер-міністар Італіі Сільвіё Бэрлюсконі заразіўся каранавірусам. Ён у самаізаляцыі ў сваім доме непадалёк ад Міляну, працягвае працаваць.

Прадстаўнік Бэрлюсконі паведаміў, што экс-прэмʼер працягне падтрымліваць кандыдатаў, якія прадстаўляюць яго партыю «Наперад, Італія!» на маючых адбыцца мясцовых выбарах, а таксама кантактаваць з прэсай у дыстанцыйным рэжыме.

Лекар Бэрлюсконі заявіў, што былы прэмʼер пераносіць хваробу бессымптомна. Палітык прайшоў абсьледаваньне пасьля вяртаньня з вострава Сардынія. Там ён, паводле СМІ, сустракаўся зь вядомым італьянскім бізнэсоўцам Флявіё Брыяторэ, якога экстранна шпіталізавалі з COVID-19.

У канцы верасьня Бэрлюсконі спаўняецца 84 гады. Ён чатыры разы займаў пасаду кіраўніка ўраду Італіі. Гэта рэкорд для пасады італьянскага прэмʼера.

Італія доўгі час была галоўным асяродкам каранавіруснай інфэкцыі ў Эўропе. Усяго ад пачатку эпідэміі ў краіне выяўлена больш за 270 тысяч выпадкаў COVID-19. Памерлі амаль 35,5 тысячы пацыентаў.