Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на МЗС Эстоніі, слуханьні ініцыяваныя сумесна з ЗША і Вялікай Брытаніяй, якія зьяўляюцца чальцамі Рады бясьпекі ААН, а таксама Канадай, Даніяй, Ісьляндыяй, Латвіяй, Літвой, Польшчай, Румыніяй і Ўкраінай.
Паседжаньне пройдзе ў фармаце відэасувязі, удзел у ім возьмуць спэцдакладчык ААН па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятлана Ціханоўская, намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч і юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў Вольга Саховіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская: Размова пра канстытуцыйную рэформу — спроба Лукашэнкі адтэрмінаваць свой сыходСтаршыняваць на слуханьнях будзе міністар замежных спраў Эстоніі Урмас Рэйнсалу.
«Эстонія лічыць важным даць пляцоўку тым, каго прымушаюць замаўчаць, — сказаў кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства краіны. — Рада бясьпекі — адзін з самых уплывовых міжнародных форумаў для гэтай мэты, і ціск грамадзкасьці можа дапамагчы зьменшыць гвалт і сур’ёзныя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІСУрмас Рэйнсалу асабліва адзначыў, што навіны пра дэпартацыю іншаземных журналістаў і адмену акрэдытацыі для карэспандэнтаў замежных СМІ ў Беларусі дэманструюць важнасьць атрыманьня праўдзівай інфармацыі пра падзеі ў краіне.