Прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што кантакты паміж Масквой і Менскам з нагоды рэфінансаваньня доўгу Беларусі працягваюцца, і прапанаваў дачакацца візыту прэм’ера Расеі Міхаіла Мішусьціна ў Менск, інфармуе Інтэрфакс.
25-ы дзень пратэстаў. Судзяць студэнтаў і журналістаў
«Мішусьцін ж едзе, і трэба дачакацца яго кантакту», — сказаў ён журналістам, адказваючы на пытаньне, ці можна чакаць, што ўжо 3 верасьня падчас візыту Мішусьціна ў Менск будзе прынятае рашэньне з нагоды беларускага доўгу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макей у Маскве заявіў, што ў Беларусі спынілі каляровую рэвалюцыю3 верасьня ў Менску чакаюць расейскага прэм’ер-міністра Міхаіла Мішусьціна. Пра гэта паведаміў Сяргей Лаўроў. Мэта і дэталі візыту пакуль невядомыя, але чакаецца, што таксама будуць абмяркоўвацца падзеі ў Беларусі і пляны паглыбленьня інтэграцыі.
4 верасьня курс на Маскву возьме міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін. На сумесным паседжаньні кіраўнікоў абаронных ведамстваў дзяржаў — удзельніц АДКБ генэрал-маёр выступіць з дакладам «Аб міжнароднай і рэгіянальнай бясьпецы, кансалідацыі намаганьняў у прадухіленьні пагрозы разьвязваньня войнаў і ўзброеных канфліктаў».