Афіцыйны Менск адкажа Літве, Латвіі і Эстоніі «асымэтрычнымі санкцыямі», заявіў міністар замежных спраў Беларусі Уладзімер Макей на прэс-канфэрэнцыі ў Маскве.
«Яны хочуць быць наперадзе плянэты ўсёй, — абурыўся Макей. — Пытаньні выкарыстаньня падобных інструмэнтаў мы раней абмяркоўвалі і сыходзіліся ў тым, што санкцыі — абсалютна непрымальны спосаб міждзяржаўных стасункаў. І мне было дзіўна, што ўжо на другі дзень пасьля выбараў сталі чуцца галасы, што трэба ўводзіць санкцыі. Каб рэальна ацаніць сытуацыю, патрэбен час».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макей у Маскве заявіў, што ў Беларусі спынілі каляровую рэвалюцыюПаводле кіраўніка замежнапалітычнага ведамства, беларускі бок таксама правёў міжведамаснае ўзгадненьне, падрыхтаваў і зацьвердзіў свае сьпісы. Праўда, удакладніў, што публікаваць яго МЗС Беларусі ня мае намеру.
«Бог ім судзьдзя. Нам вядома пра санкцыйны сьпіс. Будзем даваць адэкватны адказ, — прыгразіў Макей. — Гэта найперш тыя асобы, якія заўзята спрабавалі ўмешвацца ў справы беларускай дзяржавы, уносілі прапановы аб фінансавай падтрымцы апанэнтаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІСУ Маскве Ўладзімер Макей правёў перамовы з кіраўніком МЗС Расеі Сяргеем Лаўровым. Ён расказаў, што Беларусь пасьпяхова стрымала спробы «каляровай рэвалюцыі звонку».