2 верасьня да Віктара Куўшынава, аднаго з топ-мэнэджараў кампаніі PandaDoc, прыйшлі чатыры чалавекі ў цывільным. Яго жонка расказала Tut.by, што муж не выходзіць на сувязь, зьнік пэрсанальны кампутар.
Раніцай зь ператрусам ў менскі офіс кампаніі прыйшлі супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў. Cузаснавальнік PandaDoc — ІТ-бізнэсовец Мікіта Мікада, які прапануе дапамогу сілавікам, што звольніліся пасьля выбараў.
«Зачынілі супрацоўнікаў у офісе, забараняюць карыстацца тэлефонамі, усё аглядаюць, — напісаў Мікада, які сам цяпер знаходзіцца за мяжой. — Патрабуюць, каб разблякавалі кампутары, іначай забяруць. З офісу нікога не выпускаюць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ператрус у кампаніі Мікіты Мікады. Ён прапанаваў дапамогу сілавікам, якія пакінуць службуАляксандра Дзікан, жонка Віктара Куўшынава, расказала, што муж працаваў дома.
«Нянька выходзіла зь дзіцем на вуліцу, пасьпела паведаміць, што ідуць чатыры чалавекі ў цывільным. Цяпер датэлефанавацца мужу не магу, ён не падымае трубкі, няма дома і ягонага кампутара».
Віктар Куўшынаў дапамагаў падаць заявы ў праваахоўныя органы пэдагогам, якія былі сябрамі камісіі і сталі сьведкамі фальсыфікацыі выбараў. Таксама спрыяў з пошукам працы ў выпадку звальненьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За тыдзень на падтрымку сілавікоў, якія сышлі з органаў, і звольненых рабочых прадпрымальнікі сабралі $1,5 млнУ ліпені яго затрымалі байцы АМАП на праспэкце Незалежнасьці ў Менску, калі спрабаваў падаць скаргу ў ЦВК на адмову ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты Віктара Бабарыкі. Пазьней апынуўся ў адным аўтазаку з родным братам, таксама айцішнікам. Суд прызначыў абодвум адміністрацыйны арышт.