У менскі офіс IT-кампаніі PandaDoc 2 верасьня прыехалі зь ператрусам супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю.
Раней Мікіта Мікада запусьціў ініцыятыву дапамогі супрацоўнікам сілавых ведамстваў, якія пакінуць службу. На гэты момант апрацавалі больш за 300 заявак і ўхвалілі паўсотні выплат.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За тыдзень на падтрымку сілавікоў, якія сышлі з органаў, і звольненых рабочых прадпрымальнікі сабралі $1,5 млнБольшасьць супрацоўнікаў кампаніі цяпер працуе з дому, таму ў офісе амаль нікога не было. Але «забралі дырэктара», удакладніў Мікіта Мікада парталу Onliner.by.
Іншы супрацоўнік кампаніі расказаў, што ягоныя калегі своечасова атрымалі рассылку з просьбай не прыходзіць у офіс.
Апэратыўнікі ДФР ужо прыходзілі зь ператрусамі да экс-банкіра Віктара Бабарыкі, кіраўніка рэклямнага агенцтва Аляксандра Васілевіча, сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Ліліі Ўласавай.