Народны артыст Беларусі Віктар Манаеў звольніўся з Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы, паведамілі Свабодзе ў прэс-службе тэатру.
«З Купалаўскага тэатра звольніўся Віктар Манаеў. Таксама на знак салідарнасьці з калегамі сышлі народны артыст Аляксандар Падабед, Яўген Адаменка, Марта Голубева, Дзіяна Камінская і Мікалай Кучыц», — расказалі ў прэс-службе.
Усяго пасьля звальненьня з пасады генэральнага дырэктара Купалаўскага тэатру Паўла Латушкі заявы аб звальненьні напісалі 42 акторы і іншыя супрацоўнікі тэатру. Па стане на 2 верасьня, у трупе найстарэйшага тэатру Беларусі засталіся 15 чалавек.
«Большасьць купалаўцаў звольніліся ў канцы жніўня. Аднак былі і тыя, хто ня мог гэтага зрабіць з усімі, быў за межамі Менску або Беларусі. Цяпер і Манаеў, і іншыя акторы таксама выказалі сваю пазыцыю, звольніліся з тэатру», — адзначылі ў прэсавай службе.
Сярод тых, хто пакінуў тэатар, ёсць і зусім маладыя акторы, якія толькі прыйшлі на працу ў Купалаўскі майстры сцэны. Так, Яўгенія Адаменка паступіла на службу ў тэатар толькі ў пачатку жніўня, а цяпер апынулася ў ліку тых, хто пакінуў сьцены Купалаўскага.
Асноўная частка трупы Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Я.Купалы звольнілася на знак салідарнасці генэральным дырэктарам тэатру Паўлам Латушкам і як пратэст супраць падзей, якія адбываюцца ў краіне пасля 9 жніўня. Больш за 60 супрацоўнікаў тэатру засталіся бяз працы.