Героі Лявона Вольскага лічаць, што дзяржаўнай сыстэме адукацыі не давярае ўжо ніхто — нават Аляксандар Лукашэнка і ягоны сын Коля.
Грышка:
Да дзяржаўнае школы
Недавер ёсьць наўкола —
Ува ўсіх беларускіх людзей.
І дзяцей вельмі мучыць,
Што злачынцы іх вучаць,
Нават Коля ня пойдзе ў ліцэй.
Разам:
Я лятаю ў верталёце.
Мне ўвесь горад — на віду.
На заняткі
У ліцэй я
Сёньня не пайду.
Саўка:
Ён ня будзе студзентам,
Ён забраў дакументы,
Бо канкрэтна няльзя давяраць
Гасударсьцьвеннай школе,
І паэтаму Колю
Будзе папа ўсяму абучаць.
Грышка:
А прыватныя школы
Зацкуюць дзяржкантролем.
Калі ёсьць парушэньні — ў турму!
Саўка:
І паэтаму папа
Колю возьме ў лапы
І прэкрасна навучыт всяму.