1 верасьня каля 23-й гадзіны на першым паверсе 9-павярховага панэльнага дома ў Бабруйску адбыўся выбух газу. Мужчына 1965 году нараджэньня атрымаў апёкі. У кватэры павыбівала дзьверы і шыбы, а ў столі ўтварылася расколіна 4 на 5 мэтраў, паведаміла МНС.
Пацярпелі таксама тры суседнія кватэры і тры машыны на вуліцы.
Жыхароў падʼезду адсялілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СБУ паведаміла пра спробу падарваць цягнік, які вёз паліва зь Беларусі