У Менску закончыўся матч 1/ 16 фіналу Кубка Беларусі па футболе паміж камандамі «Крумкачы» і «Дынама» Менск.
Увесь стадыён скандуе «Жыве Беларусь!». «Крумкачы» выйгралі ў «Дынама» (Менск) зь лікам 2:0.
У пачатку «Дынама» увяло мяч у гульню, але «Крумкачы» адмовіліся гуляць далей, сталі і пачалі аплядаваць. Дынамаўцы таксама сталі. Іх падтрымалі трыбуны заўзятараў, якія таксама пляскалі на вачах у АМАП.
Пэрформанс доўжыўся хвіліну, пасьля чаго гульня аднавілася. Палітычных лёнунгаў не было, перадае карэспандэнт Свабоды са стадыёна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Крумкачы» зладзілі пэрформанс на матчы з «Дынама»