Каля галоўнага корпусу Белдзяржунівэрсытэту невядомы ў цывільнай вопратцы і чалавек у вайсковай форме напалі на групу студэнтаў і выкладчыкаў, якія выйшлі на пратэст з нацыянальнай сымболікай.
Большай частцы ўдзельнікаў акцыі ўдалося ўцячы, але, як відаць зь відэа Tut.by, затрымалі выкладчыка БДУ Вадзім Белявец. Куды яго адвезьлі, пакуль невядома.
Раней вялікая група студэнтаў БНТУ і БДУІР была блякаваная амапаўцамі ў раёне плошчы Перамогі, некалькі дзясяткаў затрымалі.
Іншая калёна зь ліку навучэнцаў БДУ, БДЭУ ды іншых установаў спрабуе выйсьці да Міністэрства адукацыі.