Лукашэнка абяцаў краінам Балтыі эканамічныя захады ў адказ на санкцыі і прыгразіў закрыць мяжу з Польшчай

Лукашэнка з аўтаматам прыляцеў у сваю рэзыдэнцыю. 23 жніўня.

Беларусь будзе прымаць эканамічныя рашэнні ў адказ на санкцыі з боку краін Балтыі, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў Баранавічах.

Па яго словах, «больш мацёрыя краіны разумеюць, што з Беларусьсю ня варта задзірацца, бо яна можа закрыць межы пад Берасьцем і Гораднй, і нямецкія грузы не змогуць так лёгка патрапіць на Ўсход. Таму больш слабым краінам Балтыі была дадзеная каманда выступіць супраць Беларусі, сказаў Лукашэнка:

«Ім далі каманду „фас“, яны і вякнулі з-пад плота. Я так гэта і ацэньваю», — сказаў Лукашэнка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС