Служба бясьпекі Ўкраіны паведаміла пра спробу падарваць цягнік, які праз Жытомірскую вобласьць вёз паліва зь Беларусі.
Падчас руху цягніка, які перавозіў зь Беларусі 64 вагоны з бэнзінам і дызэльным палівам, адбыўся выбух. Ён дэфармаваў рэйкі і пашкодзіў шпалы. Пацярпелых няма.
На месцы здарэньня працуе сумесная сьледча-апэратыўная група Службы бясьпекі Ўкраіны і Нацыянальнай паліцыі ў Жытомірскай вобласьці, а таксама супрацоўнікі выбуховай службы.
Справу расьсьледуюць як тэрарыстычны акт.