Праўладны мітынг пратэсту адбываецца ля амбасады Літвы ў Менску, паказвае кадры тэлеграм-канал Tut.by.
Два дзясяткі чалавек, пераважна пажылога ўзросту, скандуюць «За бацьку!». Больш нічога прамоўцы не гавораць і не дэкляруюць. Над імі дзяржаўныя сьцягі.
Пратэставую дзею здымаюць на камэры журналісты Беларускай тэлевізіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС31 жніўня краіны Балтыі агучылі санкцыйны сьпіс з трох дзясяткаў беларускіх чыноўнікаў, сілавікоў, судзьдзяў, якія маюць непасрэднае дачыненьне да рэпрэсіяў супраць сваіх грамадзянаў. Узначальвае яго Аляксандар Лукашэнка. Цяпер усе яны пэрсоны нон-грата ў Літве, Латвіі і Эстоніі.