Двое мужчын, якія не назваліся, актыўна запрашаюць дзяўчыну на размову на адрас Рэвалюцыйная, 3 у Менску. Там знаходзіцца Галоўнае ўпраўленьне барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю.
«Некалькі гадзін таму да мяне ў кватэру пазванілі двое мужчын, — апавядае А. — Я падумала, што інтэрнэт праводзяць, і адчыніла дзьверы. Яны не назваліся, але сказалі, што я ў студэнцкім чаце пра страйк і таму нам трэба пааехаць паразмаўляць. Я адмовілася, запатрабавала позву. У кватэру адмовілася ўпусьціць, бо ў мяне тут сястра малая».
Дзяўчына кажа, што ёй на тэлефон даслалі паведамленьне з запрашэньнем на размову на адрас Рэвалюцыйная, 3. Яна патрабуе законна аформленую позву і прысутнасьць адваката.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тысячы беларускіх студэнтаў патрабуюць правесьці новыя выбары, заклікаюць выходзіць з БРСМ«Я ў „проста размове“ ўдзельнічаць не хачу, — кажа дзяўчына. — Дык цяпер яны патэлефанавалі ўсім маім сваякам, бацькам, бабулям і дзядулям, што мусяць са мной паразмаўляць.
Пад вокнамі нейкія мікрааўтобусы, а суседка кажа, што ў двары мужчына з навушнікам у вуху. Маці цяпер баіцца ісьці дахаты, бо думае, што яны разам зь ёй увойдуць у кватэру».
Студэнтка апавядае, што ў чаце не плянавалася нічога супрацьзаконнага і ўвогуле вырашылі адмовіцца ад страйку. Яна мяркуе, што запрашэньне на размову можа быць зьвязана з папярэднім затрыманьнем удзельнікаў страйкаму БДУ выкладчыкаў Воўчакаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі каардынатарку страйкаму БДУ і яе мужа, сканфіскавалі тэхніку і дакумэнты«Магчыма, хочуць нейкія паказаньні на іх атрымаць, але ня ведаю», — кажа дзяўчына.
Сама яна цяпер таксама ня хоча выходзіць з кватэры.
Радыё Свабода зьвярнулася па камэнтар да прэс-сакратара МУС. Ён будзе дададзены ў публікацыю.