У Маскве пабілі актывіста Ягора Жукава. Перад гэтым ён у стрыме гаварыў пра беларускія пратэсты

Ягор Жукаў, архіўнае фота

У нядзелю вечарам у Маскве невядомыя пабілі актывіста Ягора Жукава каля падʼезда ягонага дома. Ён вяртаўся з стрыму Максіма Каца, у якім гаварыў пра беларускія пратэсты.

Жукава шпіталізавалі з падазрэньнем на чэрапна-мазгавую траўму.


Беларускі пратэст — гэта падручнік, казаў Ягор Жукаў у жывым эфіры Максіма Каца.

Сучасныя мірныя пратэсты — гэта асада. Калі перад вамі стаіць сьцяна і вы будзеце біцца галавой аб гэтую сьцяну, то сьцяна пераможа. Сутнасьць мірных пратэстаў — «перамагаць Майка Тайсана шахматамі», — сказаў Жукаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску больш за чатыры гадзіны адбываўся пратэставы «Марш міру і незалежнасьці». ФОТА, ВІДЭА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адказ на спробу Пуціна ўмяшацца ў працэс». Палітоляг Глеб Паўлоўскі пра ўзмацненьне пратэстаў у Беларусі