«Марш міру і незалежнасьці» ў Менcку: як беларусы павіншавалі Лукашэнку. ШМАТ ФОТА

Вайсковая тэхніка на вуліцах Менску да пачатку марша

Пратэстоўцы ідуць праз плошчу Перамогі 

Любоў і прыгажосьць супраць узброенай сілы

Беларусы працягваюць зьдзіўляць самаробнымі плякатамі

Чарговая цікавінка мірнага беларускага пратэсту

Калёна людзей на скрыжаваньні вуліцы Янкі Купалы і праспэкту Незалежнасьці

Ля ГУМу пратэстоўцаў сустрэў кардон АМАПУ, унутрных войскаў і спэцтэхнікі

Людзі не спужаліся, зьвярталіся да іх з заклікамі, спрабавалі размаўляць і ўшчуваць

Бел-чырвона-белы сьцяг - галоўны сымбаль беларускіх пратэстаў

Жанчына паважнага ўзросту спрабуе дагрукацца да ўзброеных байцоў

У пратэсьце ўдзельнічаюць людзі розных узротаў

Сілавікі перакрылі вуліцу Леніна на рагу з Нацбанкам Беларусі

Гэта ня Гэлоўін. Мужчына ўвасабляе вобраз Аляксандра Лукашэнкі з аўтаматам, які ўжо стаў мэмам

Шматтысячная калёна рухаецца па вуліцы Леніна ў бок праспэкту Незалежнасьці

Belarus - ‘March for peace and independence’ protest in Minsk, 30aug2020

Рака людзей на праспэкце Пераможцаў

Паміж пратэстоўцамі і кардонам узброеных сілавікоў каля Палацу Незалежнасьці, рэзыдэнцыі Аляксандра Лукашэнкі, некалькі мэтраў.

Шмат людзей удзельнічалі ў мірнай акцыі зь дзецьмі

Шмат пратэстоўцаў згадвалі на сваіх плякатах і ня толькі, што сёньня 66-ты дзень нараджэньня Аляксандра Лукашэнкі

А гэта вянок «Ад дарагіх купалаўцаў. Ніхто не спяе Купалінку»

Плякаты на агароджы Палацу Незалежнасьці

Пачаўся дождж, вялікая частка людзей пачала разыходзіцца. Але ня ўсе  

Вайсковая тэхніка за ачапленьнем

Людзі склалі плякаты паміж сабой і кардонам сілавікоў

Салдаты на праспэкце Пераможцаў пасьля таго, як пратэстоўцы разышліся

Труна ў падарунак імяніньніку

Жанчына дапамае прыбіраць рэшткі транспарантаў і прадметаў мастацкага пэрфомансу, «каб потым не казалі, што мы вандалы»