На гэтым тыдні прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін выказаўся ў інтэрвію наконт пратэстаў у Беларусі і прызнаў, што Лукашэнка зьвяртаўся да яго па дапамогу.
«Аляксандар Рыгоравіч папрасіў мяне сфармаваць пэўную рэзэрву з супрацоўнікаў праваахоўных органаў, і я гэта зрабіў. Але мы дамовіліся таксама, што яна ня будзе выкарыстана да таго часу, пакуль сытуацыя ня будзе выходзіць з-пад кантролю, і калі экстрэмісцкія, я хачу гэта падкрэсьліць, элемэнты, прыкрываючыся палітычнымі лёзунгамі, не пяройдуць пэўных межаў і не прыступяць проста да разбою: не пачнуць падпальваць машыны, дамы, банкі, спрабаваць захопліваць адміністрацыйныя будынкі і гэтак далей», – сказаў Пуцін.
Як адрэагаваў расейскі сэгмэнт інтэрнэту на гэтае выказваньне? Прапануем падборку з Рунэту.