Эўразьвяз, ЗША, Вялікая Брытанія і Швайцарыя заклікалі ўлады Беларусі расьсьледаваць злачынствы, учыненыя супраць удзельнікаў акцый пратэсту і іншых мірных грамадзян, і прыцягнуць вінаватых да адказнасьці.
У супольнай заяве, апублікаванай, у прыватнасьці, на сайце брытанскага ўраду, адзначаюцца зьдзекі з затрыманых падчас акцый пратэсту пасьля выбараў, а таксама «брутальнае і непрапарцыйнае» выкарыстаньне сілы з боку праваахоўных органаў, якое выклікала шматлікія раненьні.
«З сумам і неразуменьнем мы назіралі за гібельлю людзей, пакутамі і парушэньнямі чалавечай годнасьці і справядлівасьці ў Беларусі», — гаворыцца ў заяве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: NATO адказала Лукашэнку: «Сілы ў Балтыйскім рэгіёне разгарнулі раней за беларускі крызіс»Заяўнікі кажуць пра салідарнасьць з народам Беларусі, які працягвае мірныя дэманстрацыі па ўсёй краіне. «Яны сьведчаць аб рашучасьці і мужнасьці народу Беларусі ў імкненьні да дэмакратычных пераменаў».
У заяве таксама зьмяшчаецца заклік да ўладаў Беларусі «спыніць гвалт і пагрозы ўжыць вайсковую сілу супраць уласных грамадзян» і патрабаваньне «неадкладна і безумоўна вызваліць усіх несправядліва затрыманых».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар эканомікі Літвы пракамэнтаваў пагрозы Лукашэнкі