Дырэктара рэклямнага агенцтва Vondel/Hepta Аляксандра Васілевіча ўзялі пад варту

Аляксандар Васілевіч

Супраць затрыманага дырэктара рэклямнага агенцтва Vondel/Hepta Аляксандра Васілевіча ўжылі меру стрыманьня «ўзяцьце пад варту». Пра гэта паведаміла ў Facebookягоная жонка Надзея Зелянкова.


27 жніўня Аляксандар Васілевіч быў затрыманы, а ў офісах агенцтва прайшлі ператрусы. Раніцай у той дзень у офіс, які агенцтва Vondel/Hepta арандуе разам з рэдакцыяй інтэрнэт-выданьня КуКу, прыйшлі людзі з Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў.

У выніку частка іх зьехала разам з Аляксандрам Васілевічам. Раней ён адседзеў 14 сутак за тое, што прынёс у КДБ заяву з хадайніцтвам за прэтэндэнта на прэзыдэнта Віктара Бабарыку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Беларусі пазбавілі акрэдытацыі чатырох карэспандэнтаў Свабоды, а таксама шэраг іншых журналістаў замежных СМІ. СЬПІС