Амэрыканскі кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт, які ўваходзіць у Камітэт па замежных справах Кангрэсу ЗША і быў аўтарам «Акту аб дэмакратыі зь Беларусі», заклікаў Аляксандра Лукашэнку сысьці ў адстаўку, а кіраўніка Расеі Ўладзіміра Пуціна — ня ўмешвацца ў беларускую сытуацыю.
«Чым забіваць, затрымліваць і саджаць у турму сваіх палітычных апанэнтаў, Лукашэнку трэба слухаць галасы беларускага народу, які заклікае да свабоды слова, свабоды прэсы і свабоды памяняць уладу праз свабодныя і справядлівыя выбары, — сказаў Сьміт. — Занадта доўга ён прыціскаў гэтыя фундамэнтальныя правы народу Беларусі. Лукашэнку трэба сысьці ў адстаўку і дазволіць пераходнаму ўраду правесьці сапраўды свабодныя і справядлівыя выбары, якія будуць напраўду адлюстроўваць волю беларускага народу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень-2020. Мы — сьведкі. „У галаве дзьве гематомы, а саджаюць у турму“. АБНАЎЛЯЕЦЦАСьміт таксама зьвярнуўся да прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна: «Беларускі народ сам мае вырашаць сваю будучыню і тое, хто будзе кіраваць краінай, а не Ўладзімір Пуцін. Расейскае ўмяшаньне і інтэрвэнцыя толькі праваляцца, а ў доўгатэрміновай пэрспэктыве паспрыяюць варожасьці паміж Беларусьсю і Расейскай Фэдэрацыяй. Спадар Пуцін, не стварайце другую Ўкраіну ў Беларусі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін зноў сабраў нараду Савету бясьпекі Расеі ў «беларускім пытаньні»«Акт аб дэмакратыі ў Беларусі», распрацаваны Сьмітам, быў прыняты Кангрэсам ЗША ў 2004 годзе. Ён прадугледжваў падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасьці і санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі.