Сайт «Нашай нівы» NN.by заблякаваны ў Беларусі, паведаміла выданьне. Інфармацыйнае паведамленьне з такім зьместам убачылі абанэнты некаторых беларускіх інтэрнэт-правайдараў, у прыватнасьці, А1.
Паведамляецца, што «доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны на падставе рашэньня Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, прынятага ў адпаведнасьці з законам Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі».
Таксама чытачы паведамляюць пра блякаваньне сайту Naviny.by. Пры гэтым празь некаторых інтэрнэт-правайдэраў доступ да абодвух сайтаў пакуль ёсьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Свабода без цэнзуры: усталюйце нашу мабільную праграму!