«Ланцуг салідарнасьці» і затрыманьні на плошчы Незалежнасьці. Фотагалерэя
У ланцуг салідарнасці на плошчы Незалежнасьці стала каля ста чалавек
Жанчыны прыйшлі з кветкамі, стужкамі, плякатамі. Адна дзяўчына пачала вязаць
Міліцыя хадзіла ўздоўж ланцуга і папярэджвала, што «мерапрыемства не санкцыянаванае». «А зьбіццё людзей было санкцыянаванае?» — спытала жанчына.
Пазней на плошчы зьявіліся аўтазакі з афіцыйнымі сьцягамі, АМАП і супрацоўнікі ў цывільным
АМАП акружыў пратэстоўцаў, аддзяліў ад іх журналістаў. Жанчыны сьвявалі «Купалінку»
Каля 19.45 пачаліся затрыманьні. У аўтазакі завялі прынамсі трох мужчын
Жанчыны настойвалі на тым, што нічога незаконнага не робяць і будуць прыходзіць кожны дзень
Каля 20.00 жанчынам дазволілі пайсьці з плошчы, і яны разам рушылі ў бок праспекта Незалежнасьці, дзе паступова разышліся.
Шэсьце па праспэкце Незалежнасьці