У Менску 28 ліпеня праходзіць акцыя салідарнасьці з акторамі Купалаўскага тэатру. Акторы нясуць да будынку тэатру свае ўзнагароды.
Патрабаваньні купалаўцаў да ўладаў
Супрацоўнікі Купалаўскага тэатру заяўлялі, што патрабуюць ад уладаў:
- Вызваліць усіх палітвязьняў і затрыманых падчас выбарчай кампаніі і мірных акцыяў, зьвязаных зь ёю.
- Расьсьледаваць усе выпадкі гвалту над пратэстоўцамі і выпадковымі людзьмі. Завесьці крымінальныя справы ў дачыненьні да сілавікоў, якія злоўжывалі сваімі паўнамоцтвамі.
- Дапусьціць прадстаўнікоў СМІ, адвакатаў і мэдыкаў да тых, каго яшчэ трымаюць у ізалятарах.
- Спыніць ціск на супрацоўнікаў, якія ўдзельнічаюць у мірных акцыях пратэсту і выказваюць сваю грамадзянскую пазыцыю.
- Правесьці новыя выбары прэзыдэнта з новым складам ЦВК з допускам незалежных міжнародных і нацыянальных назіральнікаў.
Пасьля таго як дырэктар тэатру Павал Латушка падтрымаў пратэсты, міністэрства яго звольніла. У адказ больш супрацоўнікі тэатру уключна з акторскім складам падалі заявы на звальненьне. 58 супрацоўнікаў звольнілі.