За мяжой павінны падумаць, у што можа ператварыцца Эўропа, калі ў Беларусі «палыхне», заявіў Аляксандар Лукашэнка, размаўляючы з калектывам ТАА «Савушкін-Ворша».
«Трэба ўціхамірыцца, і ім таксама, за мяжой, узяць галаву ў рукі, супакоіцца і падумаць, у што можа ператварыцца Эўропа, калі тут, у Беларусі, палыхне», — сказаў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэс-сакратар Пуціна пракамэнтаваў падрыхтоўку расейскага «рэзэрву праваахоўнікаў» для ЛукашэнкіЁн нагадаў пра заяву «суседа і добрага сябра Ўладзіміра Пуціна» пра «рэзэрв для Беларусі».
«Мы з прэзыдэнтам Расеі разумеем, што можа быць, калі праваронім і ператворымся ў тэатар ваенных дзеяньняў. Ім на Захадзе не Беларусь патрэбна. Беларусь — гэта трамплін, як звычайна, у Расею. Толькі ня так, як Гітлер групу армій „Цэнтар“ кінуў на Маскву. Тэхналёгіі іншыя. Трэба зламаць гэтую ўладу, падсунуць іншую, якая зьвернецца да замежнай дзяржавы, каб увялі войскі і аказалі падтрымку».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пазыцыя робіцца больш жорсткай». Як глядзіць Масква на беларускі палітычны крызісАляксандар Лукашэнка не сумняецца, што «ваенная пагроза» цалкам рэальная.
«Тое, што я вас напружваю з нагоды гэтых гусеніц танкаў на тэрыторыі Польшчы і Літвы, дык слухайце, мы ж не ідыёты. Былі пад Бэрлінам амэрыканскія F-16, ну і хай стаяць там. Не, яны іх перакінулі сюды — 15-20 хвілін падлёту да нашай тэрыторыі. Для мяне гэта як галоўнакамандуючага пытаньне. Незразумела, што ў іх на падвесках. Можа быць, ядзерная зброя», — выказаў здагадку Лукашэнка, прызнаўшыся, што ў адказ на гэта прывёў армію у баявую гатоўнасьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дзіўная і страшная пастаноўка». У МЗС Францыі адрэагавалі на відэа Лукашэнкі з аўтаматамТаксама ён адзначыў, што на фоне вонкавых пагрозаў вымушаны трымаць пэўны рэзэрв вайскоўцаў з улікам грамадзка-палітычнага становішча.
«Гэта што, нармальна? І вы мяне пачынаеце крытыкаваць, што я з аўтаматам бегаю па вуліцах і гатовы страляць ва ўласны народ. Слухайце, я за чвэрць стагодзьдзя ў народ ніколі пальцам не паказваў, ня тое што страляць», — сказаў Лукашэнка.