Эўрапейскі зьвяз патрабуе вызваліць затрыманых у Беларусі журналістаў

Сьцяг Эўразьвязу.

Эўрапейскі зьвяз чакае ад уладаў Беларусі «неадкладнага і безумоўнага вызваленьня затрыманых журналістаў, а таксама ўсіх мірных дэманстрантаў».

Такое паведамленьне размясьціў у сваім Twitter афіцыйны прадстаўнік кіраўніка дыпляматычнага ведамства ЭЗ Жузэпа Бурэля Петэр Стана.

Ён адзначыў, што СМІ павінны «выконваць сваю працу без запалохваньняў», а «вольная прэса мае вырашальнае значэньне для дэмакратыі, якой патрабуе народ Беларусі».