Сьвятлана Ціханоўская да настаўнікаў: праявіце салідарнасьць, абараніце тых з вас, каго хочуць звольніць. ВІДЭА

Сьвятлана Ціханоўская на перадвыбарчым мітынгу ў Берасьці, 2 жніўня 2020 году.

Былая кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятлана Ціханоўская, якая цяпер знаходзіцца ў Літве, зьвярнулася зь відэазваротам да настаўнікаў Беларусі.

20-ы дзень пратэстаў. Што адбываецца ў Беларусі

У звароце Сьвятлана Ціханоўская задаецца пытаньнем, чаго вартая дзяржаўная ідэалёгія, за нявернасьць якой цяпер хочуць звальняць настаўнікаў, і якая зводзіцца да маны і фальсыфікацыі на выбарах.

Таксама Ціханоўская гаворыць тым настаўнікам, якія ўдзельнічалі ў фальсыфікацыях, што рахунак ім пасьля выставяць іхныя дзеці.