На менскай плошчы Свабоды масава затрымалі журналістаў. Сярод іх — фатограф Радыё Свабода

Ілюстрацыйнае фота

Увечары 27 жніўня на менскай плошчы Свабоды масава затрымалі журналістаў, сярод іх фатограф Радыё Свабода Ўладзімер Грыдзін.

Журналістаў пасадзілі ў мікрааўтобус і павезьлі ў невядомым накірунку «для праверкі дакумэнтаў».

Яны будуць дастаўлены ў РУУС для высьвятленьня асобы, паведаміла афіцыйны прадстаўнік ГУУС Менгарвыканкама Натальля Ганусевіч.

Прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава сказала, што журналістаў не затрымлівалі, а даставілі ў Кастрычніцкае РУУС для праверкі «дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць законнасьць іх прафэсійнай дзейнасьці». Журналісты зарэгістраваных СМІ, а таксама замежныя журналісты, акрэдытаваныя пры Міністэрстве замежных спраў, будуць адпушчаныя, паабяцала Чамаданава.

Журналістаў даставілі ў РУУС Кастрычніцкага раёну, у іх патрабуюць выключыць і пакласьці на стол мабільныя тэлефоны, піша «Наша Ніва».

Каго затрымалі?

  1. Кацярыну Андрэеву з тэлеканалу «Белсат»;
  2. Аляксандра Васюковіча з тэлеканалу «Белсат»;
  3. Рамана Васюковіча з тэлеканалу «Настоящее время»;
  4. Уладзімера Грыдзіна з Радыё Свабода;
  5. Вадзіма Заміроўскага з Tut.by;
  6. Сяргея Сацюка зь БелаПАН;
  7. Васіля Фядосенку з Reuters;
  8. Станіслава Шаршукова з Tut.by;
  9. Захара Шчарбакова зь БелаПАН;

У канцы ліпеня звыш 200 журналістаў зьвярталіся да ўладаў і сілавікоў з нагоды гвалту супраць журналістаў і перашкодаў у працы:

У Крымінальным кодэксе Беларусі ёсьць артыкул 198: Перашкода законнай прафэсійнай дзейнасьці журналіста... караецца штрафам, або пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасады, або займацца пэўнай дзейнасьцю, або абмежаваньнем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленьнем волі на той жа тэрмін.

Абнаўляецца