Пасьля заяваў Лукашэнкі ў МЗС Польшчы выклікалі беларускага амбасадара, у МЗС Беларусі — польскага

Пікет каля МЗС Беларусі, 18 жніўня. выбары 2020

Міністэрства замежных справаў Беларусі выклікала Часовага паверанага ў справах Польшчы ў Беларусі Марціна Вайцяхоўскага.

Як растлумачыў Tut.by прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз, ведамства «зьвярнула ўвагу» на выказваньні польскіх палітыкаў і чыноўнікаў у апошнія дні, якія палічылі «непрыязнымі, недапушчальнымі ў міжнародных стасунках»:

«Падкрэсьленая контрапрадуктыўнасьць якіх заўгодна далейшых спробаў зьнешняга ціску на Беларусь, а таксама заклікаў да парушэньня сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці нашай краіны».

Сёньня ў МЗС Польшчы выклікалі амбасадара Беларусі пасьля заявы Лукашэнкі, што Польшча нібыта мае тэрыятарыяльныя прэтэнзіі на Горадзенскую вобласьць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля заявы Лукашэнкі амбасадара Беларусі ў Варшаве выклікалі ў МЗС Польшчы