Тэатральная акторка і лідэрка рок-гурту Naka Анастасія Шпакоўская пакінула Беларусь разам зь дзецьмі, піша Tut.by.
Жанчына адзначыла, што «бясьпека дзяцей — самая важная задача» для яе.
21 жніўня Шпакоўская напісала заяву аб звальненьні з тэатру імя Горкага «ў сувязі зь немагчымасьцю працаваць у дзяржструктуры ў сытуацыі, калі дзяржава выдае злачынныя загады супраць свайго народу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Немагчыма працаваць, калі дзяржава выдае злачынныя загады». Першае звальненьне ў менскім тэатры імя Горкага ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Акторы тэатру імя Горкага падтрымалі купалаўцаў і заклікалі пакараць вінаватых у гвалце. Тэкст звароту