Як паведаміў Свабодзе прэсавы сактатар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Мікалай Заяц, сёньня звольнілі 58 актораў і супрацоўнікаў тэатру.
Усяго супрацоўнікаў у тэатры каля 250 чалавек. З заўтрашняга дня становіцца менш на 58 чалавек. Актораў у тэатры — 57, зь іх звольніліся 36 чалавек. Яшчэ некалькі артыстаў пададуць свае заявы ў бліжэйшы час.
«Загад падпісаў новы дырэктар нашай установы Валер Грамада, людзей звольнілі паводле пададзеных імі заяваў. Асабістых сустрэч з новым дырэктарам не было. Нам паведаміла загадчыца трупы, што загад ёсьць, падпісаны 26 жніўня, а людзі звольненыя з заўтрашняга дня. Частка актораў і супрацоўнікаў зьбіраюцца заўтра прыйсьці ў тэатар, забраць працоўныя кніжкі, свае рэчы і здаць маёмасьць тэатру, якая ў іх была на руках», — паведаміў Мікалай Заяц.
Паводле яго, фактычна звольнілася больш паловы трупы і значная частка калектыву, сам ён пакуль застаецца на працы. Калі ў тэатры адновяцца пастаноўкі, пачнецца новы сэзон, цяпер няясна. Невядома таксама, што будзе з адзначэньнем 100-гадовага юбілею тэатру, якое раней заплянавалі на 14–16 верасьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Звольнілі дырэктара Купалаўскага тэатру, які ўзяў удзел у «Маршы Свабоды». Каля 50 актораў напісалі заявы на звальненьнеСярод звольненых:
- Народная артыстка Беларусі Зоя Белахвосьцік,
- Народны артыст Беларусі Арнольд Памазан,
- Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Сідарава,
- Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Юлія Шпілеўская,
- Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ігар Дзянісаў,
- Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Натальля Качаткова,
- Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Георгій Маляўскі,
- Павел Харланчук,
- Раман Падаляка,
- Міхась Зуй,
- Дзьмітры Есяневіч,
- Валянціна Гарцуева,
- Сьвятлана Анікей,
- Мастацкі кіраўнік Мікалай Пінігін і ўсе рэжысэры.
У тэатры не застаецца ніводнага рэжысэра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Акторы Купалаўскага тэатру адмаўляюцца паасобку сустракацца з дырэктарам, якога прызначылі замест Латушкі17 жніўня звольнілі дырэктара Купалаўскага тэатру Паўла Латушку, які ўзяў удзел у «Маршы Свабоды». У адказ больш за 100 чалавек уключна з акторскім складам падалі заявы на звальненьне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што робіцца ў Купалаўскім тэатры, які захапілі сілавікі. ФОТА