Увечары 25 жніўня 1991 году Вярхоўны Савет прагаласаваў за наданьне прынятай год перад гэтым Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР статусу Канстытуцыйнага закону.
Каб адзначыць Сьвята Незалежнасьці, на аднайменнай плошчы ў Менску ў аўторак увечары сабралася некалькі тысяч чалавек.
20:21 На плошчы Незалежнасьці каля 5 тысяч чалавек. Людзі запалілі ліхтарыкі, слухаюць выступоўцаў.
19:48 На плошчы Незалежнасьці каля 3 тысяч чалавек. Міліцыя ня ўмешваецца, яе не відаць. Праз аўдыёзапіс людзей папярэджваюць, што акцыя несанкцыянаваная.
19:47 У жывым эфіры Свабоды выказалася настаўніца, яна сказала, што да гэтага ўдзельнічала ў мітынгу настаўнікаў ля Міністэрства адукацыі.
«Я займаюся выхаваньнем дзяцей. Мне вельмі балюча бачыць непаўналетняе дзіця з аўтаматам. І наш прэзыдэнт, які нас абараняе і павінен нас берагчы, гатовы пайсьці на нас са зброяй».
19:18 Ля Чырвонага касьцёла пачалі сьпяваць гімн «Магутны Божа».
18:52 Людзі стаяць пад дажджом, скандуюць «Свабоду!», «Верым, можам, пераможам!».
18:47 Над плошчай Незалежнасьці з адміністрацыйных будынкаў уключылі вельмі гучную музыку, як гэта было ў іншыя дні. Людзі на гэта крычаць: «Гэта наша плошча!».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Напружылі эканамічную абстаноўку хаджэньні па вуліцах». Лукашэнка назваў вінаватых у крызісе