Сярэдні налічаны заробак беларуса ў ліпені склаў 534 даляры

Ілюстрацыйнае фота

У параўнаньні з чэрвенем ён вырас на 38,6 рубля, або на 10 даляраў.

Паводле Белстату, сярэдні налічаны заробак беларуса ў ліпені склаў 1287,5 рубля. Калі пералічыць па сярэднім курсе Нацыянальнага банку Беларусі ў ліпені, гэта 534 даляры.

Найбольш у чэрвені зараблялі прадстаўнікі сфэраў ІТ, фінансавых паслуг і страхаваньня, паветранага грузавога транспарту, тэлекамунікацый, вытворчасьці, нафтаперапрацоўкі, горназдабыўной прамысловасьці, інжынэрна-тэхнічнага праектаваньня, вытворчасьці хімічных прадуктаў.

Найменш атрымлівалі ў сфэрах цырульняў і салёнаў прыгажосьці, творчай дзейнасьці і забаваў, культуры.