Даверанай асобе Сьвятланы Ціханоўскай і сябру прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Вользе Кавальковай Заводзкі суд сталіцы прысудзіў 10 дзён арышту за «арганізацыю несанкцыянаванай акцыі» (ч. 2 арт. 23.34 КаАП).
Вольгу Кавалькову вінавацілі ў тым, што яна заклікала да страйку і парушыла закон аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў.
Вяў працэс праз скайп судзьдзя суду Заводзкага раёну Дзьмітрый Астапенка. Сама Вольга Кавалькова знаходзілася ў ізалятары часовага ўтрыманьня на завулку Акрэсьціна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лідэру страйкаму МТЗ і сябру Каардынацыйнай рады Дылеўскаму прысудзілі 10 сутак арыштуРаніцай 24 жніўня сяброў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага затрымалі на прахадной Менскага трактарнага заводу супрацоўнікі АМАПу і зьмясьцілі ў аўтазак.
Лідэру страйкавага камітэту Менскага трактарнага заводу і сябру прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Сяргею Дылеўскаму Заводзкі суд сталіцы прысудзіў 10 дзён арышту за «арганізацыю несанкцыянаванай акцыі» (ч. 2 арт. 23.34 КаАП).
Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.