Аляксандар Лукашэнка сьпісаў эканамічны спад на «зьнешні псыхоз» у выглядзе каранавірусу і хаджэньні апанэнтаў па вуліцах.
Сваіх прыхільнікаў у эканамічным спадзе Лукашэнка не вінаваціць, хоць тыя часта прыходзяць на мітынгі ў працоўны час і арганізавана выказваюць падтрымку дзейнай уладзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Чыноўнікам загадалі напужаць, вось яны гэта і робяць». Экспэрты пра эканамічныя страты Беларусі«Вядома, час няпросты. Мы вельмі вялікія грошы кінулі на лячэньне людзей ад каранавірусу. Плюс яшчэ напружылі эканамічную абстаноўку гэтыя хаджэньні па вуліцах, так званыя акцыі, мітынгі — ніхто ж грошы ня лічыць. Мы ўжо бачым стратаў на 500 мільёнаў, а колькі будзе ўскосных стратаў — пытаньне», — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.
Аляксандар Лукашэнка пацікавіўся ў падначаленых, які прагназуецца дэфіцыт бюджэту ў сувязі з эканамічным спадам ня толькі ў Беларусі, а і ў партнэраў. У 2020 годзе Беларусь павінна накіраваць на абслугоўваньне дзяржаўнага доўгу амаль 3 мільярды рублёў і яшчэ 6 мільярдаў — на пагашэньне асноўнага доўгу. Больш за 85% выдаткаў зьвязаныя з выплатамі Расеі, Кітаю і Эўразійскаму фонду стабілізацыі і разьвіцьця.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крах ІТ-краіны Лукашэнкі і палітэканомія беларускай рэвалюцыіУрад Беларусі ўжо ініцыяваў перамоўны працэс з замежнымі крэдыторамі аб прыцягненьні 3 мільярдаў даляраў.