Затрыманага раніцай 24 жніўня сустаршыню страйкаму «Беларуськалію» Анатоля Бокуна асудзілі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Па выніках суду Анатоль Бокун атрымаў 675 рублёў штрафу, паведаміў Свабодзе прэс-сакратар страйкаму Глеб Сандрас. Пасьля суду сустаршыню страйкаму «Беларуськалію» адпусьцілі.
Як паведамляў раней страйкам ААТ «Беларуськалій», у іх ёсьць інфармацыя, што на іншых чальцоў страйкаму таксама хочуць скласьці пратаколы за арганізацыю «несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў» і ўдзел у іх.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У страйкаме салігорскіх шахтароў паведамілі пра затрыманьне іх лідэра Анатоля Бокуна ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ні страйк, ні праца. Што адбываецца на «Беларуськаліі»