Як піша БелТА, Лукашэнка і Пуцін 24 жніўня «абмеркавалі сытуацыю ўнутры нашай краіны і на зьнешнім контуры, асабліва на заходнім напрамку». Гэта ўжо пятая тэлефонная размова Пуціна і Лукашэнкі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў наконт сытуацыі ў Беларусі.
Акрамя таго, яны дамовіліся аб добраахвотным удзеле беларусаў у выпрабаваньнях вырабленай у Расеі «вакцыны» ад каранавірусу.
У расейскіх СМІ ня раз заяўлялі пра стварэньне і нібыта пасьпяховыя выпрабаваньні «вакцыны» ад COVID-19, але дэталі выпрабаваньняў не раскрываліся. Сусьветная арганізацыя здароўя заклікала праверыць адпаведна належным працэдурам бясьпеку гэтай «вакцыны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пазыцыя робіцца больш жорсткай». Як глядзіць Масква на беларускі палітычны крызісУ паведамленьні прэс-службы Крамлю выпрабаваньні «вакцыны» ня згадваюцца.
Перадаюць толькі, што Лукашэнка і Пуцін «працягнулі абмеркаваньне сытуацыі ў Беларусі», і Лукашэнка «праінфармаваў» Пуціна пра «захады, што прымаюцца ў мэтах нармалізацыі абстаноўкі ў краіне», і «закраналася тэматыка двухбаковай супрацы ў процідзеяньні каранавіруснай інфэкцыі». З чыёй ініцыятывы адбылася размова, не ўдакладняецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Пуцін ратуе Лукашэнку. Тлумачыць расейскі палітоляг