Сьвятлана Ціханоўская абмеркавала палітычны крызіс у Беларусі з намесьнікам дзяржаўнага сакратара ЗША Стывэнам Бігэнам
Ціханоўская выказала гатоўнасьць вырашыць крызіс праз дыялёг аб мірнай перадачы ўлады, у тым ліку з пасярэдніцтвам міжнародных арганізацыяў.
Пры гэтым заклікала ўсе краіны паважаць сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Беларусі. «Толькі народ Беларусі будзе вырашаць сваю будучыню на новых справядлівых і свабодных выбарах», — сказала яна.
Ціханоўская нагадала пра патрэбу «бесстароньняга расьсьледаваньня злачынстваў, учыненых уладамі Беларусі супраць свайго народу».
Сустрэча Ціханоўскай і Бігэна адбылася ў Вільні. Пасьля гэтага Бігэн ляціць у Маскву.